Версия для печати
Размер шрифта
+
Печать

СМІ вобласці

04.04.2018

  Друкаваныя Гроднааблсаюздрук   Гроднааблпочта
Электронныя   Паліграфічныя прадпрыемствы Гроднааблкніга
 Нарматыўныя дакументы    Конкурсы, спаборніцтва СМИ

У Гродзенскай вобласці зарэгістравана 59 друкаваных выданняў, у тым ліку 34 дзяржаўных, агульным разавым тыражом больш за 300 тысяч асобнікаў.
У рэдакцыях дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі працуе 250 творчых работнікаў, пры гэтым рэдакцыйнымі калектывамі шырока выкарыстоўваюцца матэрыялы пазаштатных аўтараў.
У галоўным упраўленні працуе прэс-цэнтр, які інфармуе грамадскасць пра дзейнасць мясцовых органаў улады. Не радзей як два разы на месяц праводзяцца прэс-канферэнцыі для журналістаў вобласці, у якіх прымаюць удзел кіраўнікі вобласці, структурных падраздзяленняў аблвыканкама, абласных арганізацый і службаў.
Штогод падводзяцца вынікі арганізаванага аблвыканкамам спаборніцтва сярод рэдакцый абласных, раённых і гарадскіх газет, тэлебачання і радыё, прафесійных журналістаў. Пераможцы па дзевяці намінацыях атрымліваюць дыпломы і грашовыя прэміі.

У газетах сістэматычна публікуюцца артыкулы, інтэрв'ю, «прамыя лініі», адказы на пытанні чытачоў старшыняў аблвыканкама, гаррайвыканкамаў, іх намеснікаў, кіраўнікоў камітэтаў, упраўленняў і аддзелаў па актуальных пытаннях грамадска-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і культурнага жыцця.

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
https://region.grodno.by/by/smi_by/
© Гродзенскі аблвыканкам, 2010-2016
Распрацоўка БЕЛТА