Улада

Упраўленне спорту і турызму

Начальнік упраўлення - Малахоўскі Максім Уладзіміравіч
Тэл. 8-0152-772858
Прыёмная - 8-0152-772877
Месца знаходжання: 230023 г. Гродна, вул. Ажэшка, д.19.

Графік прыёму грамадзян

Інтэрнэт-сайт упраўлення спорту і турызму аблвыканкама

Упраўленне спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама з'яўляецца тэрытарыяльным органам дзяржаўнага кіравання, якія забяспечваюць на тэрыторыі Гродзенскай вобласці рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы фізічнай культуры, спорту і турызму. Ствараецца Гродзенскім абласным выканаўчым камітэтам (далей аблвыканкам) і з'яўляецца яго структурным падраздзяленнем. У сваёй дзейнасці падпарадкоўваецца аблвыканкаму і Міністэрству спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. У сваёй дзейнасці кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі еларусь і Палажэннем аб облспортуправлении. У сістэму ўваходзяць: аддзелы па фізічнай культуры, спорту і турызму раённых выканаўчых камітэтаў, аддзелы па фізічнай культуры, спорту і турызму адміністрацый раёнаў горада Гродна, вучэбна-спартыўныя ўстановы (ДЮСШ, СДЮШАР, УОР, ШВСМ), турыстычныя фірмы і іншыя арганізацыі па фізічнай культуры, спорту і тризму. У межах сваёй кампетэнцыі ўзаемадзейнічае са структурнымі падраздзяленнямі аблвыканкама, мясцовымі Саветамі дэпутатаў, выканаўчымі і распарадчымі органамі, грамадскімі і іншымі арганізацыямі (аб'яднаннямі).
Асноўнымі задачамі з'яўляюцца:
- распрацоўка і рэалізацыя рэгіянальных мэтавых праграм развіцця фізічнай культуры, спорту і турызму;
- укараненне ў практыку навукова абгрунтаванай сістэмы фізічнага выхавання насельніцтва, падрыхтоўкі спартсменаў, развіцця турысцкай інфраструктуры;
- ажыццяўленне мер па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы для заняткаў фізічнай культурай, спортам і турызмам;
- прыцягненне са згоды уласнікаў сродкі арганізацый,
грамадскіх аб'яднанняў і грамадзян для развіцця фізічнай культуры, спорту і турызму;
- правядзенне фізкультурна-аздараўленчых, спартыўна-масавых мерапрыемстваў, спаборніцтваў і вучэбна-трэніровачных збораў;
- развіццё сувязяў па пытаннях фізічнай культуры, спорту і
турызму на падставе заключаных міжурадавых пагадненняў;
- распаўсюджванне перадавых ведаў галіне фізічнай
культуры, спорту і турызму;
- развіццё фізічнай культуры, спорту і турызму ў арганізацыях, незалежна ад ведамаснай падпарадкаванасці і формаў уласнасці, і грамадскіх аб'яднаннях;
- распрацоўка і ўкараненне новых ўнутраных і міжнародных
турысцкіх маршрутаў;
- укараненне навуковай арганізацыі працы і кіравання, падбор
кваліфікаваных кадраў для падначаленых кіраванні арганізацый, стварэнне ўмоў для рацыянальнага выкарыстання ведаў і вопыту спецыялістаў і замацавання кадраў.
  
ПАЛАЖЭННЕ аб ўпраўленні спорту і турызму Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта