Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

Зіма паклікала школьнікаў на лыжню і на каткі

08.01.2019
Навiны рэгiёна

Шосты школьны дзень у Мальскім НПК прайшоў пад дэвізам “Усе – на лыжы”.

Як расказала дырэктар  Мальскага дзіцячага сада – пачатковай школы  Анастасія Багдановіч, дзякуючы падтрымцы аддзела адукацыі ўстанова на 100 працэнтаў забяспечана лыжамі. Таму зімнія забавы для школьнікаў цяпер  – найлепшае баўленне часу.
Катанне на лыжах і каньках, гульні ў снежкі і ўзвядзенне снежных фігур – жадаючых правесці час на свежым паветры  ў аграгарадку Малі нямала.У суботу з  самай раніцы хлопчыкі і дзяўчынкі, запрасіўшы ў сваю дзіцячую кампанію дарослых,   дружна выйшлі на лыжню.
Ворнянский УПК.JPGКаток СШ 2..JPG
Не менш радасці, пазітыву і  добрага настрою падарыў школьнікам  заліты каля школы каток: невялікі па памеру, але для пачаткоўцау – самае тое. Дзеці дружна заганялі шайбу ў вароты сапернікаў – і радаваліся канікулам і снегу.
Да спіса