Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

З якіх краін турысты едуць у бязвізавы Гродна

22.10.2018
Навiны рэгiёна
Для параўнання, са студзеня па кастрычнік мінулага года магчымасцю прыехаць у наш рэгіён без візы скарысталіся 39 226 інтурыстаў.

Больш за 72 800 чалавек заявілі пра свой намер прыехаць на Гарадзеншчыну.

Найбольшую цікавасць да паездак у наш рэгіён праяўляюць грамадзяне Літвы - сёлета нас наведалі 44 183 турыста з гэтай краіны. Актыўна візавай «ільготай» карыстаюцца палякі - 22 969 чалавек, далей па ліку візітаў у бязвізавым рэжыме латышы і немцы - 2885 і 877 турыстаў адпаведна. Выбіраюць беларускі накірунак для турыстычных ваяжоў грамадзяне Эстоніі, Італіі, Францыі, Чэхіі, Нарвегіі, Нідэрландаў, Вялікабрытаніі, Швецыі, ЗША, Славакіі, Даніі, Іспаніі, Харватыі, Бельгіі, Фінляндыі, Канады, Аўстрыі, Ірландыі, Балгарыі, Люксембурга, Венгрыі, Аўстраліі , Славеніі. Былі госці і з такіх экзатычных краін, як Кувейт, Сэнт-Люсія, Гватэмала, Тайланд, Сінгапур, Інданезія, Тайвань, Новая Зеландыя.

Часцей за ўсё замежныя госці прыязджаюць у нашу краіну праз пункт пропуску «Прывалка - Райгардас». З пачатку года мяжу ў гэтым месцы перасеклі 47 053 бязвізавых турыста. Звыш 18500 інтурыстаў скарысталіся пунктам пропуску «Брузгі - Кузніца Беластоцкая». А сезонны пункт спрошчанага пропуску «Лясная - Рудаўка" на беларуска-польскай мяжы пешшу, на роварах і байдарках перасеклі 1 011 чалавек.


Папулярны ў турыстаў і чыгуначны транспарт. Цягніком «Кракаў - Гродна" з пачатку года ў абласны цэнтр прыехалі 1749 бязвізавых падарожнікаў. Набіраюць абароты і Авіяпадарожжа «без віз» - больш за сотню чалавек прыняў у гэтым годзе аэрапорт "Гродна".
Запатрабаваныя ў замежнікаў розныя віды адпачынку: пазнавальны, актыўны, расце папулярнасць медыцынскага турызму. Звыш тысячы замежнікаў скарысталіся бязвізавым рэжымам, каб адпачыць і аздаравіцца ў санаторыях Гродна і Гродзенскага раёна, прайсці лячэнне ў паліклініках і шпіталях абласнога цэнтра. Паслугамі санаторыя «Нёман-72» з пачатку года скарысталіся 490 чалавек, каля 400 адпачылі ў «Азёрным», запатрабаваныя ў турыстаў прапановы санаторыяў «Жамчужына» і «Парэчча».

словка1.jpg
Да спіса