Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

Вясёлыя конкурсы і майстар-клас па сняжынках. Цікава ў Дзятлаве, каля галоўнай ёлкі раёна

17.12.2018
Навiны рэгiёна
Артысты сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва сёння правялі дзіцячую гульнявую праграму “В снежном царстве, морозном государстве”.

Дзятва ад душы павесялілася з казачнымі героямі – Зімой і Ведзьмачкай. Кідалі і збіралі снежкі, для ўдзелу ў спаборніцтвах ператвараліся ў маленькіх кацянятак і зайчанятак, танцавалі, жартавалі, вадзілі карагоды і арганізавалі сапраўдную завею, навучыўшыся ад Зімы самастойна рабіць сняжынкі з папяровых сурвэтак. Майстар-клас зацікавіў нават дарослых – татаў, мамаў, бабуляў. Настрой малечы падымалі цукеркі-ўзнагароды і прызы за перамогу ў вясёлых спаборніцтвах.
IMG_9531.jpgIMG_9535.jpgIMG_9554.jpgIMG_9571.jpgIMG_9691-1.jpg
Да спіса