Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

Верш, запісаны яшчэ Яўхімам Карскім, адкрыў святочны відэапраект «Гродзенскай праўды»

24.12.2019
Навiны рэгiёна

 “Гродзенская праўда” і яе сябры зычаць добрага зімовага настрою і чытаюць любімыя вершы.Наш праект пачынаецца сёння і будзе доўжыцца да Старога Новага года.

Наша мэта – узгадаць прыгожыя і цікавыя беларускія вершы пра Новы год, Каляды, зіму і яе забавы. Упэўнены, што большасць з іх вы чулі, а можа, і сёння памятаеце. Але, упэўнены, што разам з намі ў гэтыя святочныя дні вам будзе прыемна аднавіць іх у памяці, парадавацца талентам і вершаванаму беларускаму слову.

Адкрывае праект народны верш-песня, які запісаў знакаміты беларускі даследчык фальклору Яўхім Карскі на Гродзеншчыне, у Бярозаўцы. Чытае яго для нас Павел Богдан, студэнт 3 курса філалагічнага факультэта. Яго спецыяльнасць – беларуская філалогія.

– Навагоднія святы – асаблівы час, – распавядае Павел. – У маёй вёсачцы Рацічы мы штогод ходзім калядаваць. Гэтая традыцыя непарушная ўжо шмат стагоддзяў. Касцюмы, народныя песні, пачастункі – так праходзіць наша свята. Выконваем песні, якія чулі ад бабуль і дзядуль.

Вось і сёння Павел з землякамі збіраецца ў невялікае падарожжа па роднай вёсцы, яны зойдуць амаль у кожную хату павіншаваць гаспадароў. Святочным настроем юнак дзеліцца і з намі.

Да спіса