Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Інтэрнет-прыёмная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшкi, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

Галоўная - Навiны - Навiны рэгiёна
25 сентября 2020

У рэгіёне падвялі вынікі рэалізацыі дзяржаўнай праграмы "Культура Беларусі" на 2016-2020 гады

Аб рэканструкцыі знакавых гістарычных аб'ектаў, турыстычнай прывабнасці Гродзеншчыны і дасягненнях культуры за апошнія пяць гадоў ішла размова  на пасяджэнні аблвыканкама, дзе падвялі вынікі рэалізацыі ў рэгіёне дзяржпраграмы "Культура Беларусі" на 2016-2020 гады. У рамках яе ў вобласці было асвоена 383 мільёны рублёў з рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў.

Сродкі на рэалізацыю дзяржпраграмы ў рэгіёне затрачаны сур'ёзныя, - адзначыў старшыня аблвыканкама Уладзімір Каранік.- Неабходна падвесці вынік і вызначыць, якім чынам укладзеныя грошы сябе апраўдаюць. Інвестыцыі павінны несці сацыяльную функцыю, быць карыснымі для насельніцтва, павышаць культурны і адукацыйны ўзровень нашых грамадзян, захоўваць нашы традыцыі і дасягненні. Моладзь, на жаль, сёння не настолькі актыўная, як хацелася б, значыць, трэба шукаць новыя фарматы і падыходы. Другі аспект: у нас багатая культура, гістарычная спадчына, і іх трэба манетызаваць з пункту гледжання турыстычнага патэнцыялу. Дасягненні ў сферы велізарныя, але ў той жа час ёсць прабелы, з якімі трэба працаваць.

Больш падрабязна