Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

У праекце “Вершы на свята” – зімовы Гродна “ў пухнатым белым футры”

30.12.2019
Навiны рэгiёна
Свой верш-мару і ўспамін чытае гродзенская пісьменніца Ганна Скаржынская-Савіцкая.Даўно мы не бачылі Гродна пад белым покрывам снегу… Вось і леташняй зімой пісьменніца Ганна Скаржынская-Савіцкая, калі выйшла напярэдадні Новага году на шэрую вуліцу, згадала, якімі былі зімы. А яшчэ – сваё дзяцінства, дзяцінства сваіх дзяцей, калі бралі санкі, лыжы, канькі ды дружнай гурбою спяшаліся ў лес ці на каток…
З цёплых успамінаў, мары пра снежную зіму і нарадзіўся яе верш “Зімка-Чараўніца”. Знайсці яго таксама можна ў зборніку дзіцячых вершаў “Маме я нясу букецік”. Кніга зусім нядаўна пабачыла свет, гэта ўжо чатырнаццатае выданне нашай пісьменніцы. На пачатку 2020 года аўтар абяцае запрасіць усіх на прэзентацыю.
Да спіса