Як тлумачыў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Павел Калаур, рашэнне грунтуецца на абноўленым прагнозе развіцця эканомікі і грашова-крэдытнай сферы да канца 2020-га і на 2021 год. У ім улічана істотнае змяненне сітуацыі ў свеце і Беларусі, якое адбылося за апошні час.
Паводле гэтых ацэнак, бягучае паскарэнне інфляцыі з'яўляецца часовым, ужо ў бліжэйшыя месяцы ўзмоцніцца дэзынфляцыйны ўплыў з боку сукупнага попыту, у выніку чаго рост цэн запаволіцца да ўзроўню, які назіраўся ў канцы мінулага года. Па выніках 2020-га інфляцыя прагназуецца ў дыяпазоне 5-6 працэнтаў.
"У існуючых эканамічных умовах зніжэнне стаўкі рэфінансавання да 8 працэнтаў гадавых дасць магчымасць захаваць прымальны ўзровень цэнавай стабільнасці, а таксама будзе садзейнічаць падтрыманню фінансавай стабільнасці. У сваю чаргу, змяншэнне крэдытнай нагрузкі і павышэнне даступнасці пазыковых сродкаў для нацыянальнага бізнесу і дамашніх гаспадарак будуць садзейнічаць падтрыманню спажывецкай і інвестыцыйнай актыўнасці. Гэта дасць магчымасць беларускім вытворцам тавараў і паслуг хутчэй аднавіцца пасля зняцця ў свеце каранцінных мер", - адзначаў Павел Калаур.