Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Інтэрнет-прыёмная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшкi, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

Галоўная - Навiны - Навiны рэгiёна
25 сентября 2020

Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік сустрэўся з прадстаўнікамі прафсаюзнага актыву Гродзенскай вобласці

Удзел у актуальным дыялогу прыняў таксама намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Мікалай Мацюкевіч

Дыялог старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка з прафактывам Гродзеншчыны атрымаўся адкрытым і змястоўным. Пытанні падымаліся розныя, але сутнасць адна: абараніць сацыяльна-эканамічныя правы і законныя інтарэсы членаў прафсаюза Прысутныя ўздымалі пытанне аб тым, як зрабіць Гродзенскую вобласць больш камфортнай для жыцця, што неабходна зрабіць, каб стаць прывабнымі для інвестараў і як дапамагчы прадпрыемствам Гродзеншчыны паспяхова развівацца і эфектыўна працаваць? Прафсаюзы і органы выканаўчай улады нацэлены на сумесную канструктыўную працу. Лепшае выйсце з любой складанай сітуацыі - гэта дыялог. Сустрэчы з працоўнымі калектывамі даюць магчымасць рэальна ацаніць сітуацыю на месцах. Гэтая форма працы ў прадстаўнікоў прафсаюзнага актыву Гродзенскай вобласці ўжо даўно сябе зарэкамендавала і ў бліжэйшы час будзе імкліва набіраць абароты, таму што мае вялікае значэнне.

прэс-служба Гродзенскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў