Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

"Скарбы Беларусі", фестывалі ля замкавых муроў і масты сяброўства. Якія падзеі рыхтуе Ліда – культурная сталіца Беларусі 2020

31.01.2020
Навiны рэгiёна
Урачысты старт мерапрыемствам у межах акцыі “Ліда – культурная сталіца Беларусі” будзе дадзены ў лютым.Логотип К.С.2020.jpgНапрыканцы мінулага года Ліда прыняла ў Пінска эстафету і званнекультурнай сталіцы краіны. Да гэтага, нагадаем, такі тытул меў у 2014 годзе Гродна.
Па традыцыі ў новай культурнай сталіцы краіны шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да акцыі, адкрыецца вялікай урачыстай цырымоніяй. У Лідзе яна запланавана на другую палову лютага. У фае Палаца культуры можна будзе завітаць ва ўсе ўстановы культуры горада. Кожная прадэманструе самае цікавае, што можа прапанаваць наведвальнікам. Мэта агульная – запаліць жаданне абавязкова пабываць у музеі, бібліятэцы, цэнтры культуры і іншых установах. 

c9afc31824c56ab4b589d07b81ce7cb3.jpg

Пасля гасцей запросяць на ўрачыстасць і святочны канцэрт. Удзел у ім абавязкова прымуць лепшыя творчыя калектывы горада. Сама праграма таксама стане свайго роду рэкламай і анонсам таго, што цікавае можа прапанаваць Ліда сваім жыхарам і гасцям. Апошніх, мяркуецца, будзе багата. Горад, які заўсёды быў цікавы турыстам, летась атрымаў новы імпульс для развіцця ў гэтай сферы: ён уключаны ў бязвізавую зону Гродзеншчыны. Таму шматлікія культурныя мерапрыемствы будуць праходзіць з вялікай колькасцю замежных удзельнікаў і гледачоў. 

А Лідзе ёсць што паказаць і куды запрасіць.
– Асаблівы акцэнт мы хацелі б зрабіць на мерапрыемствах і фестывалях на свежым паветры. Гэта насамрэч запатрабавана, бо мы бачым, што ўсё больш людзей самага рознага ўзросту ахвотна бавяць час у горадзе, ля замку, у парку, – распавяла начальнік аддзела культуры Лідскага райвыканкама Наталля Леўшунова. 

a742d761dd4ecfd261101335fa21a280.jpg

Добрае пацверджанне таму – тры святы, што ладзяцца ў адзін дзень і збіраюць неверагодную колькасць гледачоў і ўдзельнікаў. Гэта Дзень горада, фестываль хмелю, соладу і вады “Lidbeer”, а таксама рыцарскі турнір “Меч Лідскага замка”. Пройдуць яны ў верасні. 

f055076291fb62cd4d8d6d97e1ec46c2.jpg

Популярныеновости
Жили в бараках без горячей воды, работали по 17 часов в сутки. Истории гродненцев, обманутых за границей
Жили в бараках без горячей воды, работали по 17 часов в сутки. Истории гродненцев, обманутых за границей
В Гродно День Независимости отметят масштабным парадом, аттракционами, мастер-классами и праздничным салютом
В Гродно День Независимости отметят масштабным парадом, аттракционами, мастер-классами и праздничным салютом
С мая повыcят трудовые пенсии, надбавки к пенсиям и пособия семьям, воспитывающим детей
С мая повыcят трудовые пенсии, надбавки к пенсиям и пособия семьям, воспитывающим детей
Лідчане заўсёды стараюцца прапанаваць нешта цікавае жыхарам і гасцям, улічваючы інтарэсы і малых, і дарослых. Упершыню ў горадзе адбудзецца Рэспубліканскі фестываль нематэрыяльнай спадчыны нашай радзімы “Скарбы Беларусі”. Ліда на ім прадставіць традыцыю белаўзорыстага ткацтва Панямоння, якая два гады таму атрымала статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Пазнаёміцца з гэтай і іншымі выбітнымі беларускімі традыцыямі, фальклорнымі калектывамі, тэатрамі гульні, працай майстроў народнай творчасці, пабываць на прэзентацыі нацыянальных страў можна будзе ў ліпені. Паралельна ў горадзе пройдзе раённае свята “Каля замка на Купалу”. А таксама вельмі цікавы фестываль культурных сталіц Беларусі і Літвы “Дзвюх сясцёр спрадвечныя скарбы” – Ліды і яе горада-пабраціма Тракая. Асаблівая ўвага на ім будзе нададзена ткацтву і яго самым розным відам, распаўсюджаным як на Гродзеншчыне, так і ў Літве. 

Атрымае працяг культурна-турыстычны праект пад адкрытым небам “Замкавы гасцінец”, мерапрыемствы якога праходзяць з мая па верасень. Пачнецца ён фестывалем агню “Фенікс фаер-фэст”. Выступленні рыцараў, турнір лучнікаў, гістарычная рэканструкцыя – атмасфера сярэднявечча ў замку будзе пастаянна. З мая па жнівень тут будуць праходзіць мерапрыемствы музейна-асветніцкай праграмы “Невычэрпны выток гісторыі”: анімацыйныя і інтэрактыўныя праграмы, экскурсіі па замку і гораду, у тым ліку тэатралізавныя.
Як распавяла Наталля Леўшунова, у мінулыя гады з поспехам у замкавым двары прайшлі спектаклі прафесійных тэатраў. Супрацоўніцтва мяркуецца працягнуць і сёлета прапанаваць новыя пастаноўкі. 

Чым яшчэ адметна Ліда, дык гэта моладзевымі ініцыятывамі. Таму ў плане культурных мерапрыемстваў штогод багата фестываляў менавіта для моладзі і з удзелам моладзі. Гэты год – не выключэнне. У чэрвені можна будзе наведаць абласны фестываль моладзевых субкультур, што праходзіць у межах праекту “КИРПиЧ“, фестываль андэграўнднага мастацтва “Нетыповы PARADIS”, цягам года – шэраг мерапрыемстваў крэатыў-праекту “Творчы арт-прамоўшн” для моладзі. Ужо сталі брэндамі Ліды фестывалі “ЛьВёнок”, джазава-эстрадныя і імпрэзы “”Зорны дождж” і “”Птица”. Таксама пройдуць конкурсы сярод юных музыкантаў, вакалістаў, танцораў, мастакоў: ні адзін талент не застанецца без прызнання. 

39e5f5bb7e08be71bd728e7c33e3fd36.JPG

Праявіць свае таленты, распавесці пра захапленні і цікава правесці час змогуць і людзі сталага ўзросту. У кастрычніку яны сустрэнуцца на адкрытым рэгіянальным арт-фестывалі-кірмашы “Каб восень была залатой”. 

Таксама ў Лідзе цягам года будзе ажыццяўляецца шэраг праектаў па самарэалізацыі і сацыяльнай адаптацыі пажылых людзей і інвалідаў, у тым ліку праз культуру. 

Культурная сталіца 2020 года прапануе пазнаёміцца з самымі рознымі аспектамі і кірункамі не толькі беларускай культуры, але і замежнай. У тым ліку дзякуючы праектам транспамежнага супрацоўніцтва. Гэта праекты “Умацаванне самабытнасці сельскіх раёнаў шляхам развіцця рамёстваў і турызму”, “Музыкальны мост сяброўства “Шальчынінкай – Ліда” і новы “Стварэнне даступнага асяроддзя культурнай спадчыны для людзей з абмежаванымі магчымасцямі”. А 3 ліпеня ў горадзе пройдзе XIV фестываль нацыянальных культур “Суквецце сяброўства”, удзел у якім прымуць беларусы, а таксама нацыянальныя суполкі палякаў, украінцаў, літоўцаў, казахаў, яўрэяў, рускіх.
У чаканні афіцыйнага старту акцыі лідчане запрашаюць наведаць Епархіяльны фестываль-конкурс праваслаўных песнапенняў “Слава ў вышніх Богу” 7 лютага.
Да спіса