Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

Прадстаўнікі Гродзеншчыны ўдастоены дзяржаўных узнагарод

24.04.2023
Навiны рэгiёна
Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Дзяржаўных узнагарод удастоены 62 прадстаўніка розных галін дзейнасці. Адпаведны Указ №97 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 10 красавіка.

Ордэны, медалі і ганаровыя званні  ім прысуджаны за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, смеласць i рашучасць, праяўленыя пры выратаванні людзей у час пажару, заслугі ў воінскай службе i ахове дзяржаўнай граніцы, значны асабісты ўклад у забеспячэнне законнасці i ўмацаванне правапарадку, развіццё будаўнічай галіны, грамадзянскай авіяцыі, дарожнай гаспадаркі, рэальнага сектара эканомікі i знешнеэканамічных сувязей, удасканальванне банкаўскай i падатковай сістэм, заканадаўства ў галіне кіравання дзяржаўнай маёмасцю, выдатныя дасягненні ў сферы адукацыі, аховы здароўя, навукі, культуры i мастацтва. Сярод узнагароджаных – прадстаўнікі Гродзеншчыны.

Ордэнам Францыска Скарыны ўзнагароджаны:
  • Іван Якімавіч Міско, мастак-скульптар, член грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”.
Медалём за “За адзнаку ў воінскай службе” ўзнагароджаны:
  • Віктар Іванавіч Дзюрдзь, старшы тэхнік – начальнік аддзялення інжынерна-дарожнай групы цэнтра інжынернага забеспячэння 16-й пагранічнай групы пагранічнай службы, старшы прапаршчык;
  • Аляксандр Аляксандравіч Ільенка, начальнік аддзела планавання i службы войскаў 16-й пагранічнай групы пагранічнай службы, падпалкоўнік;
  • Валерый Антонавіч Пазднякоў, памочнік  начальніка пагранічнага атрада – начальнік аддзялення пагранпрадстаўнічай дзейнасці i міжнароднага супрацоўніцтва 18-га пагранічнага атрада пагранічнай службы, падпалкоўнік.
Медалём “За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы” ўзнагароджаны:
  • Алег Уладзіміравіч Давыдзік, начальнік аддзела камплектавання i ўліку асабовага складу 16-й пагранічнай групы пагранічнай службы, падпалкоўнік;
  • Раман Іванавіч Куель, старшы тэхнік пагранічнай заставы 18-га пагранічнага атрада пагранічнай службы, старшы прапаршчык;
  • Сяргей Фёдаравіч Пашкевіч, начальнік пагранічнай заставы 16-й пагранічнай групы пагранічнай службы, капітан;
  • Ігар Міхайлавіч Сцяпура, кантралёр аддзялення пагранічнага кантролю 16-й пагранічнай групы пагранічнай службы, старшы прапаршчык;
  • Аляксандр Станіслававіч Чарноў, старшы тэхнік пагра-нічнай заставы 18-га пагранічнага атрада пагранічнай службы, старшы прапаршчык.
Медалём “За працоўныя заслугі” ўзнагароджаны:
  • Людміла Аляксандраўна Герасіменка, намеснік начальніка аддзела пракуратуры Гродзенскай вобласці па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах, старшы саветнік юстыцыі;
  • Пётр Яўгеньевіч Красько, намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Ваўкавыскага рай-выканкама;
  • Ніна Кірылаўна Шумайлава, бухгалтар аддзялення харчовага забеспячэння аддзела тылу 16-й пагранічнай групы пагранічнай службы.
Да спіса