Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

Папараць-кветка ў фармаліне, маторны алей замест фарбы і класічны пейзаж: выстава маладых мастакоў Беларусі адкрылася ў Новым замку

04.05.2019
Навiны рэгiёна

Гэта ўжо пятая “АРТ-панарама”, якую можна пабачыць у Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі.

І зноў жа на выставе шырока прадстаўлена творчасць менавіта маладых мастакоў Беларусі. Гэтым разам свае працы паказваюць трыццаць аўтараў, якія працуюць у самых розных тэхніках. Тут і карціны, авангардныя і класічныя пейзажы, скульптуры, інсталяцыі, якія варта глядзець і слухаць. Для большай зразумеласці кожная работа суправаджаецца невялікай анатацыяй і звесткамі пра аўтара.

20190503-IMG_4446.jpg20190503-IMG_4491.jpg20190503-IMG_4449.jpg

– На выставе можна пабачыць лепшыя работы, якія былі адабраныя камісіяй у складзе вядомых мастакоў Беларусі. Галоўныя крытэрыі – сучаснасць, актуальнасць, крэатыўнасць і, канечне, узровень майстэрства, – распавяла Кацярына Арабей, малодшы навуковы супрацоўнік музея. – Цікава, і выстава гэта паказвае, што ў сучасным мастацтве адбываецца трансфармацыя ад аб’екта мастацтва да стварэння падзеі мастацтва. Таму асаблівае месца займаюць інсталяцыі.

20190503-IMG_4452.jpg20190503-IMG_4457.jpg20190503-IMG_4460.jpg20190503-IMG_4471.jpg

Тут можна пабачыць “Папараць кветку” ў фармаліне Яўгенія Рамашова. Паслухаць разважанні аб раі Алесі Жыткевіч. Цікавыя работы Эміля Зянько – серыя карцін з пінгвінамі. Дарэчы, яны напісаны з выкарыстаннем маторнага алею. На іх супастаўляецца свет жывёл і людзей, а дапаўняе работы невялікае відэа.

Як паказала выстава, сучасныя мастакі выкарыстоўваюць самыя розныя тэхнікі і матэрыялы, смела спалучаючы розныя тэхнікі. І прапануючы гледачу свой позірк на навакольны свет, свае інтэрпрэтацыі адвечных тэм і сюжэтаў, філасоўскія разважанні.

20190503-IMG_4496.jpg20190503-IMG_4498.jpg20190503-IMG_4506.jpg20190503-IMG_4511.jpg

Наведаць выставу “АРТ-панарама” і бліжэй пазнаёміцца з маладым мастацтвам Беларусі можна да 2 чэрвеня.

Да спіса