З 1 па 10 верасня Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі праводзіць творчы праект “Музычная спадчына Радзімы” – гастрольна-канцэртны тур студэнцкага духавога аркестра. Прымеркаваны гэты тур да 90-годдзя з дня нараджэння Народнага артыста СССР і БССР, прафесара Я.А. Глебава і Года малой радзімы ў Беларусі.
Гродзенскі глядач дакрануцца да музычнай класікі зможа ўжо 2 верасня. Канцэрт пройдзе на плошчы Леніна і пачнецца ў 18.00.
У рамках творчага праекта акадэміі будзе гучаць музыка Я.А. Глебава з савецкіх кінафільмаў, знятых на кінастудыі “Беларусьфільм” у 1960–1970-я гады: “Пасля кірмашу”, “Вясновая казка”, “Апошняе лета дзяцінства”, “Траянскі конь”, “Тры вясёлыя змены”, “Леташняя кадрыля”, “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Я родам з дзяцінства”, “Саша-Сашанька”.