Герб Рэспублiкi Беларусь Герб г.Гродна Гродзенскі абласны
выканаўчы камітэт

Інтэрнет-прыёмная аблвыканкама

Адрас аблвыканкама:
230023 г. Гродна, вул. Э.Ажэшкi, 3
Прыёмная: (0152)72-31-90
Запiс на прыём: 73-55-66
Факс: (0152)72-02-32

Галоўная - Навiны - Навiны рэгiёна
29 мая 2020

Лукашэнка падпісаў указы па сацыяльнай абароне работнікаў ва ўмовах складанай эпідсітуацыі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў два ўказы, накіраваныя на павышэнне сацыяльнай абароненасці работнікаў ва ўмовах пераадолення ў сусветнай і нацыянальнай эканоміках наступстваў рэалізуемых проціэпідэмічных мер. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы падпісаў указ нумар 178 "Аб часовых мерах дзяржаўнай падтрымкі наймальнікаў і асобных катэгорый грамадзян". Дакумент прыняты ў мэтах мінімізацыі ўплыву на эканоміку Беларусі сусветнай эпідэміялагічнай сітуацыі і забеспячэння сацыяльнай стабільнасці.

Указам прадугледжана магчымасць атрымання наймальнікамі субсідый для даплаты да мінімальнай заработнай платы сваім работнікам у выпадку іх вымушанай няпоўнай занятасці або аб'яўлення прастою ў перыяд з 1 мая па 31 ліпеня, а таксама выплаты ўзносаў у дзяржаўны пазабюджэтны фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

Рашэнне аб прадастаўленні субсідый будзе прымацца мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, а пералічэнне грашовых сродкаў - органам Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

Указам таксама прадугледжана прадаўжэнне па 31 жніўня перыяду прадастаўлення дзяржаўнай адраснай падтрымкі ў выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі грамадзянам, у якіх у маі-ліпені бягучага года заканчваецца тэрмін дзеяння такой дапамогі.

Яшчэ адзін дакумент, падпісаны сёння Прэзідэнтам, - указ нумар 179 "Аб аплаце працы". Ён прыняты ў мэтах павышэння ўзроўню сацыяльнай абароненасці работнікаў бюджэтнай сферы, а таксама забеспячэння ўстойлівага функцыянавання бюджэтных арганізацый і асобных (якія знаходзяцца за мяжой) устаноў ва ўмовах пераадолення ў сусветнай і нацыянальнай эканоміках наступстваў рэалізуемых проціэпідэмічных мер.

Указам прадугледжваецца падтрыманне заработнай платы работнікаў бюджэтных арганізацый на ўзроўні не ніжэйшым за памер мінімальнай заработнай платы і ажыццяўленне ім адпаведных даплат у выпадку вымушанай няпоўнай занятасці або аб'яўлення прастою.

У якасці дадатковай магчымай крыніцы фінансавання расходаў бюджэтных арганізацый у выпадку недастатковасці сродкаў ад дзейнасці, якая прыносіць даходы, вызначаны сродкі рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў.