Валянціна КЕРГЕТ, жыхарка аграгарадка Турэц, ветэран працы:
—Усё жыццё імкнуся займаць актыўную жыццёвую пазіцыю.Нераўнадушна
адношуся да падзей, якія адбываюцца ў нашым агульным доме — роднай
Беларусі.
Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу — шчырая размова
кіраўніка дзяржавы на актуальныя тэмы, не пакінула раўнадушнай.
Я пастаянна прымаю ўдзел у выбарчых кампаніях: не толькі аддаю голас,
але з’яўлялася сакратаром Турэцкага выбарчага ўчастка № 17. Вяскоўцы ў
пераважнай большасці актыўныя, адказныя, працалюбівыя. Ну, а тым, хто
толькі гаворыць пра перамены, хачу сказаць: у першую чаргу трэба
пачынаць з сябе і сваёй сям’і. Знайсці любімую справу і шмат працаваць,
падтрымліваць парадак каля дому, клапаціцца пра дзяцей і бацькоў. Жыць
пад мірным небам і ў квітнеючай краіне — нашы галоўныя накірункі.
Жыццё ў вёсцы як на далоні. Кожны чалавек на відавоку, як яго ўчынкі і
імкненні. Як важна, каб мы сталі дабрэйшымі ў адносінах адзін да аднаго.
А яшчэ, каб умелі не толькі працаваць, але карысна адпачываць. Асабліва
гэта датычыць правядзення вольнага часу дзяцей: яны павінны быць
занятыя і быць пад наглядам дарослых. Яны — наша будучыня.
Шмат розных пытанняў было агучана ў Пасланні, але галоўным застаецца
мір на зямлі. Будзе мір — будзе жыццё і дабрабыт. Да гэтага мы павінны
імкнуцца ўсе разам. У нашай любімай краіне мы павінны жыць годна,
заможна, шчасліва дзеля сябе і сваіх дзяцей. Мы завёмся беларусамі,
давайце імі заставацца заўсёды.
Дзяніс Стадольнік, начальнік Карэліцкага РАНС:
– Для мяне Пасланне Прэзідэнта – гэта дакладнае вызначэнне вектара
развіцця Рэспублікі Беларусь на бліжэйшыя гады і ацэнка ўсенароднага
абмеркавання Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Я, як работнік органаў і
падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, цалкам згодны з Прэзідэнтам,
што мы маем моцны падмурак і гістарычныя веды, а значыць наша Беларусь у
бліжэйшыя гады стане яшчэ мацней і бяспечней.
Вераніка Звонка, загадчыца тэрапеўтычнага аддзялення Карэліцкай ЦРБ:
– У сваім Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Прэзідэнт
не абышоў увагай сітуацыю з каранавіруснай інфекцыяй у краіне,
падкрэсліў аператыўнасць і зладжанасць работы сістэмы аховы здароўя як у
перыяды ўздыму захворвання, так і паміж імі. Пагаджуся, безумоўна, што
самае галоўнае — гэта захаванне жыцця чалавека. І ўсе мы, медыцынскія
работнікі, стараемся прытрымлівацца гэтага прынцыпу, накіроўваем усе
свае намаганні на барацьбу за здароўе пацыента, вядома ж, з дапамогай
падтрымкі з боку дзяржавы. Не за гарамі нас чакае новая хваля COVID-19,
але я ўпэўнена, што мы з ёй справімся.
Галіна КРУПЕНКА, вытворца Карэліцкага маслацэха:
— Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу слухала ў
абедзенны перапынак на працы. Закранулі словы ў адносінах міру і спакою
ў нашай краіне: для мяне і маёй сям’і важным з’яўляецца мір, спакой,
адзінства.
Мне вельмі прыемна, што ў Пасланні ўдзяляецца шмат увагі гісторыі
нашай краіны. 2022 год аб’яўлены Годам гістарычнай памяці. Без мінулага
няма будучага. Таму згодна са словамі Аляксандра Рыгоравіча, што мы
павінны захаваць і зберагчы нашу святую зямлю. Мы — мірныя людзі, нічога
дзяліць не будзем, але захаваць і абараніць нашу краіну мы абавязаны.
Зрабіць усё, каб просты чалавек не адчуваў на сабе ціску знешніх сілаў,
аб гэтым сказаў Прэзідэнт.
Мяне закранула тэма, якая звязана з прафесійнай дзейнасцю. Аб тым, што
Беларусь — экспартна-арыентаваная краіна, і гэта заклад таго, што будуць
работа і аплата.