Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 27 раёнах Беларусі

12.06.2020
Навiны рэгiёна
Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 27 раёнах Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.

Па стане на 12 чэрвеня абмежаванні дзейнічаюць у 12 раёнах Мінскай вобласці - Бярэзінскім, Клецкім, Крупскім, Любанскім, Мінскім, Нясвіжскім, Слуцкім, Смалявіцкім, Салігорскім, Старадарожскім, Уздзенскім і Чэрвеньскім. У Гомельскай вобласці забаронена наведваць лясы ў Брагінскім, Гомельскім, Добрушскім, Ельскім, Жлобінскім, Калінкавіцкім, Лельчыцкім, Лоеўскім, Мазырскім, Нараўлянскім, Акцябрскім, Петрыкаўскім, Рэчыцкім, Светлагорскім, Хойніцкім раёнах.

Рашэнні па ўвядзенні і зняцці забароны на наведванне лясоў прымаюць мясцовыя органы ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях. Меры абмежавальнага характару ўводзяцца ў выпадку ўстанаўлення высокага класа пажарнай небяспекі. Галоўная мэта ўвядзення забарон на наведванне лясоў - гарантаванне бяспекі грамадзян, захаванасці іх маёмасці, а таксама ляснога фонду.

Парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфяніках альбо забароны на іх наведванне без нанясення ўрону прыводзіць, згодна з арт. 15.29 КоАП, да папярэджання або накладання штрафу ў памеры да 25 базавых велічынь (1 БВ - Br27).

На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. З яе дапамогай можна ў аператыўным рэжыме адсачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лясны фонд.

Да спіса