Бубенчык Алена Аляксандраўна

Працоўную дзейнасць пачала ў 1998 годзе галоўным бухгалтарам калгаса «Прагрэс» Мастоўскага раёна. З 2002 па 2009 гады працавала галоўным бухгалтарам, начальнікам Мастоўскага ўпраўлення меліярацыйных сістэм УП «Гроднамеліяводгас», пасля пераўтварэння ўпраўлення ў 2009 годзе ў камунальнае унітарнае прадпрыемства меліярацыйных сістэм «Мастоўскае ПМС» кіравала ім да 2011 года.
З 2011 па 2012 гады - начальнік аддзела транспарту і камунікацый Гродзенскага аблвыканкама, з 2012 па 2014 гады - намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама.
Са студзеня 2014 гады - намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.
Асноўныя напрамкі дзейнасці
Пытанні эканомікі, цэнаўтварэння, бюджэтна-падатковых, грашова-крэдытных і маёмасных адносін, прадпрымальніцтва і інвестыцыйнай палітыкі, працы, гандлю, паслуг насельніцтву, страхавой дзейнасці, мытнай справы, дзяржаўных знакаў, каштоўных металаў, знешнеэканамічнай дзейнасці, а таксама пытанні, звязаныя з маёмасцю.
Ўзаемадзеянне з арганізацыямі статыстыкі, спажывецкай кааперацыі, гаспадарчым судом Гродзенскай вобласці, адміністрацыяй свабоднай эканамічнай зоны "Гроднаінвест" і Беларускай гандлёва-прамысловай палатай, аб'яднаннем прадпрымальнікаў, экспертнымі арганізацыямі, Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях, рэспубліканскай камісіяй па ўпарадкаванні, выкарыстанні адміністрацыйных будынкаў, збудаванняў , вытворчых плошчаў і іншых аб'ектаў дзяржаўнай уласнасці.