Навiны рэгiёна
Намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віталій Нявера наведаў Іўеўскі раён
12.07.2020
Навiны рэгiёна
На сустрэчы з мясцовым кіраўніцтвам і прадстаўнікамі працоўных калектываў, якая адбылася ва ўтульнай і прыгожай зале Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу, Віталій Іосіфавіч уручыў узнагароды лепшым калектывам Іўеўешчыны за поспяховую работу ў мінулым годзе. Як падкрэсліў старшыня Іўеўскага райвыканкама Аляксандр Булак у прывітальным слове, у рэгіёна ёсць значныя дасягненні ў розных галінах эканомікі і сацыяльнай сферы. Гэта пацвярджаюць узнагароды на рэспубліканскім і абласным узроўні, піша "Іўеўскі край".
Намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама павіншаваў іўяўчан з надыходзячым святам – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, адзначыў важкасць гэтага дня ў гісторыі нашай краіны, бо адзначаем і 76-ую гадавіну вызвалення сталіцы нашай роднай Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў падчас Вялікай Айчыннай вайны. З пажаданнямі далейшых поспехаў і высокіх дасягненняў у прафесійных справах і дабарабыту ў асабістым жыцці Віталій Іосіфавіч уручыў заслужаныя ўзнагароды.
Дыплом II cтупені Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ў штогадовым абласным спаборніцтве г. Гродна і раёнаў Гродзенскай вобласці за дасягненне высокіх паказчыкаў у эканоміцы і сацыяльна-культурным развіцці з рук прадстастаўніка аблвыканкама прыняла намеснік старшыні райвыканкама Іна Васільеўна Тарасава. Пасведчанні ад занясенні на абласную Дошку гонару прымалі кіраўнікі калектываў ТАА «Лидатехмаш» Фёдар Віктаравіч Жораў і Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу Святлана Аляксандраўна Ракець. Яшчэ адну не менш важную ўзнагароду атрымаў кіраўнік ТАА “ІВЮ“ Мікалай Фёдаравіч Клінцавіч за перамогі ў раённым і абласным спаборніцтвах па ахове працы.