Герб Республики Беларусь Гродно Гродненский областной
исполнительный комитет

Официальный портал -
победитель XV конкурса "ИНТЕРНЕТ - ПРЕМИЯ ТИБО-2017"

Интернет-приемная облисполкома

Адрес облисполкома:
230023 г. Гродно, ул. Ожешко, 3
E-mail: groblisp@mail.grodno.by
(для деловой переписки)
Приемная:
(0152)72-31-90
Факс: (0152)72-02-32
Канцелярия: (0152)73-55-55
Главная - Труд и социальная защита
4 февраля 2019

Камісія па садзейнічанні занятасці аказвае рэальную дапамогу і падтрымку

 Маё апошняе афіцыйнае месца працы — грузчык у райсаюзе. Звольніўся 5 гадоў таму, — расказвае Ігар Сямёнаў. — Увесь гэты час жыў выпадковымі заробкамі. На пасяджэнні камісіі мне прапанавалі розныя варыянты для працы. Я абраў ДЭУ-56 г. Навагрудка: калісьці там ужо працаваў. З 21 студзеня ўладкаваўся сюды рабочым. Увогуле надакучыла перабівацца выпадковымі заробкамі, трэба да чагосьці пастаяннага прывыкаць.
У студзені 2019 года з дапамогаю камісіі ў Карэліцкім раёне працаўладкавана тры чалавекі. За ўвесь перыяд работы камiсii, з 1 чэрвеня 2018 года па цяперашні час, накіравана ў службу занятасці 27 чалавек, якія зарэгістраваліся беспрацоўнымі. З іх 22 чалавекі працаўладкаваны, 2 накіраваны на перанавучанне, тры чалавекі стаяць на ўліку ў якасці беспрацоўных. Больш за 120 жыхароў раёна звярнулася ў камісію па садзейнічанні ў працаўладкаванні, кансультатыўную дапамогу, па разглядзе іх жыццёвай сітуацыі, прадастаўленні дакументаў, якія пацвярджаюць занятасць.
Кожны выпадак разглядаецца ў індывідуальным парадку. «Наша задача — аказаць рэальную дапамогу і падтрымку тым, каму яна неабходная. Варыянты знаходзяцца. У раёне налічваецца 196 вакансій», — адзначыў старшыня камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Карэліцкага раёна Аляксандр Шкадаў.