Новости региона
Главная / Новости / Новости региона

Мітынг-рэквіем памяці аб спаленай у гады вайны весцы прайшоў на Шчучыншчыне

23.01.2019
Новости региона
75 гадоў таму невялічкая вёска Зінякі паўтарыла жудасны лёс Хатыні.  Жыхары Шчучынскага раёна сабраліся разам, каб успомніць той трагічны дзень, які стаў апошнім у жыцці для 419 зінякоўцаў і 65 жыхароў іншых вёсак.

У мітынгу-рэквіеме прынялі ўдзел жыхары Астрынскага сельсавета, прадстаўнікі ўлады, арганізацый і аб’яднанняў раёна, моладзь і школьнікі.
– На тэрыторыі Шчучыншчыны фашыстамі былі спалены, закатаваны, расстраляны больш за сем з паловай тысяч нашых землякоў, -  звярнулася да прысутных намеснік старшыні райвыканкама Алена Пасюта. – Жыхары вёсак Агародзіша, Якубавічы, Васілішкі, гарадскога пасёлка Жалудок, горада  Шчучына, іншых населеных пунктаў раёна падзялілі страшную долю ахвяр генацыду. Нашы землякі аддалі самае дарагое – сваё жыццё дзеля таго, каб абараніць будучыню свайго народа, сваёй краіны.  Іх імёны навечна засталіся ў нашай памяці.
img_1328_0.jpgimg_1343.jpgimg_1349.jpg
К списку