Герб Республики Беларусь Гродно Гродненский областной
исполнительный комитет

Официальный портал

Интернет-приемная облисполкома

Адрес облисполкома:
230023 г. Гродно, ул. Ожешко, 3
E-mail: groblisp@mail.grodno.by
(для деловой переписки)
Факс: (0152)72-02-32
Тел: (0152)73-55-55 (только по
вопросам деловой переписки)
Главная - Новости региона
20 февраля 2020

“Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку”: імпрэзы з творцамі, балет на возеры і шмат пляцовак – якім будзе свята, абмеркавалі на пасяджэнні аргкамітэта

Летась у Мірскім замку прайшло адметнае свята кнігі, якое аб’яднала чытачоў, аўтараў і кнігараспаўсюджвальнікаў.Як падкрэсліў міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч, упершыню свята такога фармату выехала за межы сталіцы. Атрымалася цікава, а ў тых, хто любіць літаратуру, з’явілася яшчэ адна магчымасць сустрэцца з аўтарамі і набыць цікавыя выданні. Таму свята можа стаць традыцыйным. Варта вывесці яго на новы ўзровень, а свае адметныя рысы, што вылучаюць яго сярод іншых “кніжных” падзей, яно ўжо набывае. 

IMG_1504.JPG– Папяровая кніга яшчэ не забылася, у тым ліку моладзь не згубіла да яе інтарэсу. І Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш гэта пацвердзіла. Таму хочацца больш мерапрыемстваў вынесці за межы сталіцы, сумясціць інтарэсы чытачоў, аўтараў, выдаўцоў і кнігараспаўсюджвальнікаў, – адзначыў Аляксандр Карлюкевіч. 

Далучаецца да гэтага і такі аспект, як развіццё турыстычнага патэнцыялу знакавых для Беларусі месцаў. Мірскі замак, які асабліва папулярны ў турыстаў, набывае новыя, так бы мовіць, цікавосткі.
IMG_1665.JPG– Летась у межах фестывалю прайшла сустрэча з Людмілай Рублеўскай, а ўвесну ў тым ліку ў нашым замку здымалі фільм па яе раману “Авантуры Пранціша Вырвіча”. Мяркуем у праграму “Кніжных сустрэч” уключыць прагляд кінастужкі, – распавёўдырэктар музея “Замкавы комплекс “Мір” Аляксандр Лойка. –Таксама цікавымі і асабліва відовішчнымі ў праграме свята могуць стаць вячэрнія паказы балета на возеры Вялікага тэатра оперы і балета. У Мірскім замку такое адбудзецца ўпершыню.
Адна з прапаноў – зрабіць на “Кніжных сустрэчах” акцэнт менавіта на гістарычную літаратуру. Свае выданні прадставіць і сам замак, тым больш, у музеі вядзецца актыўная навуковая і выдавецкая дзейнасць. Да прыкладу, восенню гэтага года пабачыць свет факсімільнае выданне Жухавіцкага Евангелля. Разам з тым на свяце будзе багата і іншых выданняў, пройдуць сустрэчы з папулярнымі сёння аўтарамі. Як і летась, будуць пляцоўкі выдавецтваў краіны, Белкнігі, Саюздруку. Сустрэчы з аўтарамі, аўтограф-сесіі, прэзентацыі – адным словам, максімум магчымасцей знайсці “сваю” кнігу. 

IMG_1602.JPG
 Рыхтуючыся да свята, мы разам з Купалаўскім універсітэтам абмеркавалі, што цікавае яны могуць прапанаваць. Добрыя ідэі: у межах праекта “Жывая гісторыя” правесці акцыю “Я не самотны, я кнігу маю”, арганізаваць майстар-класы па вырабу закладак і паштовак, зрабіць тэматычную фотавыставу і іншыя, – распавёў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Аляксандр Вярсоцкі. – Таксама чакаем прапаноў ад Карэліцкага раёна, каб святочныя мерапрыемствы праходзілі не толькі ў замку. 

Гэту ідэю падтрымаў і міністр, спасылаючыся на мінскі вопыт.
– У Мінску пры правядзенні Міжнароднай кніжнай выстаўкі мы задзейнічалі таксама тэатры, музеі, бібліятэкі, кнігарні, нават грамадскі транспарт, зрабіўшы так званы “паэтычны аўтобус”. І ў дадатак да асноўных на гэтых пляцоўках прайшло да 70 мерапрыемстваў. Канешне, Мір і Карэлічы не такія вялікія, але і тут варта паглядзець на магчымасці бібліятэкі, музея. Некаторыя мерапрыемствы могуць праходзіць там. Тым больш, у саміх Карэлічах асабліва багата “літаратурных” вуліц: Багдановіча, Якуба Коласа, Янкі Купалы, Скарыны, Міцкевіча і гэтак далей, – адзначыў міністр. 

IMG_1588.JPG

І вось адна з ідэй: у “Мастацкай літаратуры” выходзіць зборнік твораў Янкі Брыля. На свяце можна зладзіць прэзентацыі і прапанаваць экскурсію па карэліцкіх мясцінах, што звязаны з лёсам творцы. 

“Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку” будуць праходзіць пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі як абласное свята. Аднак ужо сёння зразумела, што па сутнасці яно будзе міжнародным. Мяркуецца, удзел у ім возьмуць творцы і выдаўцы не толькі з Беларусі, але і госці з Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы. 

IMG_1533.JPG
Галоўнымі інфармацыйнымі партнёрамі “Кніжных сустрэч у Мірскім замку” стануць газеты “Звязда” і “Гродзенская праўда”. У выданнях згодны з міністрам: пра свята варта актыўна расказваць чытачам і максімальна выкарыстоўваць магчымасці сайта і сацыяльных сетак. Таму мы абавязкова будзем распавядаць пра свята і цікавосткі, што чакаюць гасцей. А пакуль – арыенцір, калі планаваць паездку ў Мірскі замак: “Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку” ў гэтым годзе будуць доўжыцца два дні – 20 і 21 ліпеня.