Новости региона
Главная / Новости / Новости региона

Гродзенская гарадская цэнтральная бібліятэка імя Андрэя Макаёнка адзначае 100-гадовы юбілей пісьменніка Аляксея Карпюка адкрыццём электроннага музея яго жыцця і творчасці

14.04.2020
Новости региона
Беларускі пісьменнік, член Союза пісьменнікаў СССР (1953), грамадскі дзеяч, заслужаны работнік культуры БССР (1980), лаўрэат літаратурнай прэміі Саюза пісьменнікаў БССР імя Івана Мележа (1986), удзельнік партызанскага руху і баявых дзеянняў у Вялікую Айчынную вайну.

Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны І і II ступеняў, медалямі «Партызану Вялікай Айчыннай вайны» І ступені, «За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1041–1945 гг.», «За вызваленне Варшавы», «За ўзяцце Берліна» і іншымі, залатым крыжам ордэна «Virtuti Militari» (Польшча).

Імя А. Н. Карпюка прысвоена вуліцы ў горадзе Гродна (2014). На доме, дзе жыў пісьменнік, усталявана мемарыяльная дошка (2019, вул. Ажэшкі, 49, скульптар Панцялееў В. І.).

З дробных кропель складаецца акіян, а несмяротнасць чалавецтва вырастае з дзейнасці кожнай асобы. Асабліва калі яна яркая і таленавітая.

main1.jpgЭлектронны музей жыцця і творчасці створаны ў гонар такога чалавека – беларускага пісьменніка Аляксея Нічыпаравіча Карпюка. Гэта даніна памяці выбітнай асобе ў культурнай прасторы Беларусі. Імя празаіка Аляксея Карпюка назаўжды ўпісана ў беларускую літаратуру, памяць пра яго – у сэрцах тысяч беларусаў, хто меў шчасце яго ведаць асабіста, прачытаў творы пісьменніка, а вуліцы старой Гародні добра памятаюць крокі гэтага мужнага і непераможнага ў барацьбе за справядлівасць чалавека.

Кожны дзень з жыцця – карціна.Намаляваная чорна-белымі альбо каляровымі фарбамі.
Пражытыя гады – залы музею, дзе сабраныя гэтыя карціны.
Спынімся каля некаторых палотнаў жыцця і творчасці Асобы,
Незвычайных па сюжэце, яскравых па каларыце.

Асэнсоўваць, успамінаць, слухаць сэрцам і спыняцца каля некаторых карцін жыцця і творчасці пісьменніка і грамадзяніна Аляксея Карпюка запрашае Музей.
К списку