Герб Республики Беларусь Гродно Гродненский областной
исполнительный комитет

Официальный портал -
победитель XV конкурса "ИНТЕРНЕТ - ПРЕМИЯ ТИБО-2017"

Интернет-приемная облисполкома

Адрес облисполкома:
230023 г. Гродно, ул. Ожешко, 3
E-mail: groblisp@mail.grodno.by
(для деловой переписки)
Приемная:
(0152)72-31-90
Факс: (0152)72-02-32
Делопроизводство:(0152)73-55-55
Главная - Общественные организации
25 февраля 2019

РОЗУМ ЗАЎЖДЫ ПЕРАМОЖА

Прэзентацыя 3D-прынтара падчас абласнога этапа конкурсу ў Брэсце, дзе прадставілі 40 лепшых праектаў рэгіёну.
ФОТА БЕЛТА

Восьмы сезон папулярнага маладзёжнага конкурсу амаль завершаны. Распрацоўкі і ідэі напярэдадні прэзентавалі ва ўсіх абласцях краіны, прайшлі 63 раённыя і 20 занальных адборачных этапаў. Арганізатарам паступіла каля 2000 заявак ад 1200 інаватараў. Выбралі лепшых з лепшых: у фінал выйшлі амаль 110 інавацыйных праектаў. Сёння ў Парку высокіх тэхналогій агучаць імёны 20 пераможцаў конкурсу ў 10 намінацыях.

Папулярны конкурс «100 ідэй для Беларусі» праводзіцца з 2011 года, кожны сезон тысячы ініцыятыўных маладых людзей імкнуцца трапіць у лік яго ўдзельнікаў. Сферы самыя розныя: энергетыка, медыцына, прамысловасць, бія- і нанаіндустрыя, авіякасмічныя тэхналогіі і іншыя. Свае нестандартныя і навукаёмістыя рашэнні па гэтых тэмах прапануюць калектывы аўтараў ва ўзросце ад 14 да 31 года, а таксама маладыя вучоныя, якім пакуль яшчэ не споўнiлася 35.

Другі сакратар ЦК ГА «БРСМ» Алег Дзікун упэўнены: конкурс спрыяе рэалізацыі інавацыйных ідэй, якія могуць быць запатра­баванымi ў нашай краіне:

— Фіналісты прэзентуюць свае перспектыўныя распрацоўкі, абароняць праекты перад рэспубліканскім экспертным саветам. Туды ўваходзяць прадстаўнікі органаў дзяржкіравання і арганізацый, Акадэміі навук, Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях, прадстаўнікі профільных суб’ектаў гаспадарання, бізнес-супольнасцей і іншыя.

Конкурс штогод матывуе школьнікаў, студэнтаў і маладых вучоных фантазіраваць, вынаходзіць свае ўнiкальныя ідэі і ўвасабляць іх у жыццё. Сярод іх наваполацкі «Аграробат». Рабатызаваны комплекс зможа саджаць насенне, перавозіць сельскагаспадарчыя грузы, апрацоўваць расліны ад шкоднікаў. Віцебскія інаватары прэзентуюць EnergyBox — бяспечную разетку з пашыраным функцыяналам: прадэманструюць публіцы прататып прылады. Гомельскія распрацоўшчыкі таксама павінны зацікавіць журы: яны прадставяць праект «Інтэрнат будучыні», які стварылі для аптымізацыі спажывання электраэнергіі ў такіх дамах.

Маладыя людзі з Гродна, да прыкладу, сур’ёзна задумаліся аб спецыяльных тактыльных кнігах для дзяцей са слабым зрокам, якія будуць вырабляцца з выкарыстаннем тэкстыльнага матэрыялу. Распрацоўшчыкі са Слуцка стварылі віртуальны інтэлектуальны памочнік, які знойдзе і вырашыць індывідуальныя псіхалагічныя праблемы чалавека, а таксама будзе кантраляваць некаторыя паказчыкі яго фізічнага здароўя.

Прыкаваць увагу гледачоў павінен і электронны флікер для веласіпедыстаў, які павялічыць шанцы быць заўважаным на дарозе. Распрацоўку абсталявалі паказальнікамі павароту і стоп-сігналу — кіраваць флікерам трэба з дапамогай дыстанцыйнага пульта.

Цяпліца з міні-кругаваротам вады і электраградкай, антыбактэрыяльнае пакрыццё, агенцтва самастойных экскурсій, робат-пажарны — гэтыя і іншыя праекты ўжо сёння ва ўсёй красе прадставяць экспертам. Яны ацэняць актуальнасць і навізну ідэі, яе практычную значнасць, а таксама рэальнасць рэалізацыі конкурснага інавацыйнага праекта. Усе фіналісты атрымаюць імянныя сертыфікаты ўдзельнікаў і каштоўныя прызы.