Герб Республики Беларусь Гродно Гродненский областной
исполнительный комитет

Официальный портал

Интернет-приемная облисполкома

Адрес облисполкома:
230023 г. Гродно, ул. Ожешко, 3
E-mail: groblisp@mail.grodno.by
(для деловой переписки)
Факс: (0152)72-02-32
Тел: (0152)73-55-55 (только по
вопросам деловой переписки)
Главная - Культура и искусство
14 января 2020

Абласная бібліятэка імя Я.Ф. Карскага адчынілася на новым месцы і паказала эксклюзіўныя сховішчы

Новая старонка старэйшай бібліятэкі Беларусі.Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага адчыніла свае дзверы для чытачоў па новым адрасе: вуліца Карбышава, 17, дзе раней размяшчаўся Нацыянальны банк

Пастаянныя чытачы ўжо каля месяца бывалі тут у гасцях, але ў дзень адкрыцця іх чакаў сюрпрыз – бібліятэка прыадчыніла свае «нячытаныя старонкі» і запрасіла на займальную экскурсію па залах. Сярод іх – былыя грашовыя сховішчы, дзе з поўным камфортам размясціліся рэдкія выданні і рукатворныя кнігі жыхароў вобласці, выданні залатога фонду беларускай літаратуры. 

0W1A9510.JPG0W1A9521.JPG0W1A9514.JPG

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Пранюк, начальнік упраўлення культуры аблвыканкама Алена Клімовіч, дырэктар навуковай бібліятэкі Лідзія Мальцава, а таксама прадстаўнікі абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
0W1A9583.JPG– Бібліятэка, якую мы сёння адкрываем, з'яўляецца сапраўдным сацыя-культурным цэнтрам вобласці і фактычна становіцца новым універсітэтам Гродзеншчыны ў якасці невычэрпнай крыніцы ведаў. Яна мае вялікае значэнне для жыхароў старэйшага пакалення, якія прывыклі чытаць традыцыйныя папяровыя кнігі. Частыя госці тут таксама студэнты, і вельмі важна, каб любоў да кнігі перадавалася маладому пакаленню – з ёю нараджаецца любоў да Радзімы. Адкрыццё бібліятэкі – значная падзея для ўсяго рэгіёна, а ў далейшым яе прапановы і магчымасці будуць цікавыя ў тым ліку для замежных гасцей, – адзначыў Віктар Пранюк.
Ад кіраўніцтва аблвыканкама і ўсіх жыхароў вобласці ён падзякаваў кіраўніцтву Нацыянальнага банка, якое прадаставіла памяшканне ў цэнтральнай частцы горада пад патрэбы бібліятэкі. Будынак быў перададзены бібліятэцы ў другой палове мінулага года. На пераезд спатрэбілася некалькі месяцаў. Як прызнаюцца бібліятэкары, былыя памяшканні банка – адно з аптымальных месцаў для працы з кнігамі і іх захоўвання.
0W1A9640.JPG
0W1A9593.JPG– Сімвалічна, што менавіта ў дзень, калі святкуецца Новы год па календары «старога стылю», старэйшая бібліятэка краіны прымае чытачоў у новых умовах. Гэта дазволіць захаваць нашыя ўнікальныя фонды на працягу доўгага часу. А яны налічваюць больш за 600 тысяч выданняў на 75 мовах свету, – расказала Лідзія Мальцава.
У верасні гэтага года абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага будзе святкаваць 190-годдзе свайго заснавання. На новых плошчах толькі фонды займаюць больш за 600 квадратных метраў. Акрамя таго, у былых грашовых сховішчах банка на стэлажах 1931 года сваё месца занялі рэдкія кнігі, лепшыя выданні беларускай літаратуры – залаты фонд, які чытаюць ва ўсім свеце. 

0W1A9478.JPG0W1A9500.JPG0W1A9496.JPG

У абноўленай бібліятэцы – чатыры абсталяваныя сучаснай тэхнікай залы. Тут будуць прымаць чытачоў, праводзіць масавыя мерапрыемствы. Аформлены з улікам пажаданняў самых маленькіх наведвальнікаў у галоўным корпусе бібліятэкі цяпер яшчэ і дзіцячы пакой. Ёсць кабінеты робататэхнікі і электроннай бібліятэкі. З'явілася ў новым будынку таксама зала, якая прысвечана Гродзенскай вобласці. Сумесна з навукоўцамі і калекцыянерамі тут плануюць праводзіць сустрэчы і выстаўкі па гісторыі Прынёмання. Будуць экспанавацца не толькі рэдкія выданні з фондаў бібліятэкі, але і з прыватных калекцый гродзенцаў. Ужо ёсць дамоўленасць аб такім супрацоўніцтве. У дзень адкрыцця госці знаёміліся, напрыклад, з выданнямі з калекцыі Аляксандра Севенкі. Яшчэ ў адной выставачнай зоне ў адкрытым доступе чытачам прадставяць лепшыя выданні з фондаў. Выстаўку зробяць тэматычнай і будуць рэгулярна абнаўляць.
0W1A9612.JPG0W1A9647.JPG0W1A9664.JPG

0W1A9679.JPG– Даўно марылі, каб наша бібліятэка набыла ўласны будынак. Менавіта з яе адкрыццём у новым месцы пачнецца новы этап сумеснай працы бібліятэкі і абласнога аддзялення Беларускага саюза пісьменнікаў. Нашых аўтараў гэтая падзея магчыма падштурхне да напісання новых кніг, узнікнуць новыя праекты, будуць праходзіць чарговыя прэзентацыі і ў бібліятэку прыйдуць новыя чытачы, –дадала старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла Кебіч.
Упершыню ў дзень адкрыцця ў бібліятэцы ўзнагародзілі лепшых чытачоў па выніках 2019 года. Сярод аматараў чытання і частых гасцей навуковай бібліятэкі доктар гістарычных навук, прафесар кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін ГрДУ імя Янкі Купалы Эдмунд Ярмусік.

– Тут працуюць адданыя сваёй справе людзі, якія могуць зацікавіць чытача тым, што добра ведаюць, – кнігай. З дзяцінства прывык чытаць сам, і, працуючы на шэрагу ўніверсітэцкіх спецыяльнасцей, прыводжу ў бібліятэку студэнтаў. У стагоддзе інфармацыйных тэхналогій кніга не страчвае сваёй значнасці. Важна, каб маладыя людзі адчувалі асалоду ад таго, што яны трымаюць яе ў руках і здабываюць веды, – адзначыў Эдмунд Ярмусік. 
0W1A9693.JPG0W1A9646.JPG0W1A9700.JPG0W1A9695.JPG0W1A9668.JPG0W1A9489.JPG0W1A9629.JPGIMG_3260.jpg0W1A9667.JPGIMG_3259.jpg
Ушанаванне чытачоў у бібліятэцы плануюць зрабіць добрай традыцыяй. Да таго ж, яе супрацоўнікі настроены аптымальна выкарыстоўваць умовы новага будынка. У бібліятэчным дворыку ёсць альтанка і яблыневы сад, у цені якога летам будуць праходзіць мерапрыемствы з серыі "Бібліятэка пад адкрытым небам".