Навiны рэгiёна
Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна

У аг. Грынкі Свіслачскага раёна прайшоў фестываль “Утульны дом”, прымеркаваны да Года малой радзімы

07.05.2018
Навiны рэгiёна
  29 красавіка фестываль майстроў “Утульны дом”, прымеркаваны да Года малой радзімы, другі раз прайшоў у аг. Грынкі Свіслацкага раёна з мэтай папулярызацыі розных відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і далучэння падрастаючага пакалення да народных рамёстваў і промыслаў. Пасля ўрачыстага адкрыцця фестывалю, на якім быў прадстаўлены галоўны персанаж свята – Кот Катафеіч, былі праведзены майстар-класы па саломапляценні, ткацтву паясоў, ганчарству і іншых відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Дзеці разам з Катафеічам змаглі праявіць сябе ў розных гульнях і забавах. Усе жадаючыя былі запрошаны на адкрыццё інтэрактыўнай выстаўкі “Мода з камода”, а таксама на вясёлыя сельскія вячоркі, дзе можна было навучыцца вырабляць ляльку-абярэг, пазнаёміцца з прадметамі вясковага адзення 50–80-х гадоў і нават выканаць мясцовы танец “Лысы”. Добры настрой усім прысутным падарылі ўдзельнікі аматарскіх калектываў аграгарадка. На цырымоніі закрыцця былі прадстаўлены ўсе майстры, якія прынялі ўдзел у фестывалі. Яны атрымалі цудоўныя сувеніры ад арганізатараў мерапрыемства і падзяку за актыўную працу.Маляўнічае свята рукатворнай прыгажосці прайшло надзвычай душэўна і весела.
Да спіса