Упраўленне аховы здароўя Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта з’яўляецца тэрытарыяльным органам дзяржаўнага кіравання, якое забяспечвае на тэрыторыі Гродзенскай вобласці рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы аховы здароўя. Упраўленне створана Гродзенскім абласным выканаўчым камітэтам і з’яўляецца яго структурным падраздзяленнем. У сваёй дзейнасці падпарадкоўваецца аблвыканкаму і Міністэрству аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. У сістэму ўпраўлення ўваходзяць установы аховы здароўя, дзяржаўныя ўстановы, якія кантралююць эпідэміялагічнае становішча на тэрыторыі вобласці, сярэднія спецыяльныя ўстановы адукацыі, іншыя арганізацыі. Упраўленне здзяйсняе сваю дзейнасць ва ўзаемадзейнасці з мясцовымі выканаўчымі камітэтамі і распараджальнымі структурамі Гродзенскай вобласці, Саветамі дэпутатаў, іншымі юрыдычнымі асобамі ў вырашэнні эпідэміялагічных, эканамічных і іншых пытанняў, узгадняе з імі рашэнне аб стварэнні, размяшчэнні, рэарганізацыі падведамасных юрыдычных арганізацый, прымае сумесныя меры по ўдасканаленню іх дзейнасці, развіццю сістэмы аховы здароўя і ўдасканаленню кіравання. Асноўнымі задачамі ўпраўлення з’яўляюцца: - здзяйсненне дзяржаўнай палітыкі ў вобласці аховы здароўя насельніцтва; - арганізацыя аказання ўсіх відаў медыцынскай дапамогі; - забеспячэнне вызначаных Кіраўніцтвам Рэспублікі Беларусь аб’ёмаў бескаштоўнай медыцынскай дапамогі ў дзяржаўных установах аховы здароўя; - каардынацыйная дзейнасць ў сферы прафілактыкі, реабілітацыі, фарміравання здаровага ладу жыцця; - аказанне метадычнай дапамогі грамадскім арганізацыям у сферы аховы здароўя; - распрацоўка і арганізацыя выканання мерапрыемстваў па ліквідацыі захворванняў, якія прадстаўляюць небяспеку для здароўя насельніцтва; - паляпшэнне якасці медыцынскай дапамогі, павышэнне яе эфектыўнасці, укараненне новых арганізацыйных і лячэбна-дыягнастычных тэхналогій; - кантроль за фінансавым і матэрыяльна-тэхнічным забеспячэннем устаноў аховы здароўя; - каардынацыя і кантроль прафесійнай дзейнасці фізічных і юрыдычных асоб, незалежна ад форм уласнасці, якія аказваюць медыцынскую дапамогу насельніцтву. Ахова здароўя Гродзенскай вобласці накіравана на павышэнне якасці і доступу ў атрыманні медыцынскай дапамогі, укараненне новых медыцынскіх тэхналогій, зніжэнне захворванняў і смяротнасці насельніцтва. Асноўныя складаючыя дакладнай працы сістэмы аховы здароўя – прафілактычная накіраванасць, сацыяльная, медыцынская і эканамічная эфектыўнасць, адзінства медыцынскай навукі і практыкі. Мы знаходзімся па адрасу: г.Гродна, вул. Ажэшка, 3, будынак Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, 7 паверх. Начальнік упраўлення аховы здароўя Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта – Стрыжак Андрэй Аляксандравіч (тэл. прыёмнай 72 39 01, факс 72 27 33).