Разліковы рахунак 3012200420015 Галаўны філіял па Гродзенскай вобласці ААТ “Белінвестбанк”, г.Гродна, МФО 152101705
ОКПО 02013509, УНН 500059690
Асноўныя кірункі дзейнасці прадпрыемства.
Гродзенскае РУП “Фармацыя” ажыццяўляе аптовую і рознічную рэалізацыю лекавых сродкаў, вырабаў медыцынскага прызначэння і медыцынскай тэхнікі, тавараў аптэчнага асартыменту. Вытворчымі аптэкамі Гродзенскага РУП “Фармацыя” выконваюцца паслугі па аптэчным вырабе лекавых сродкаў з улікам пэўных запатрабаванняў насельніцтва ў асаблівых выглядах лячэння, выраб гомеапатычных лекавых сродкаў ажыццяўляецца ў аптэцы №135, размешчанай па адрасе: г.Гродна, БЛК,36 (тэл.43-33-11).
Лекавую дапамогу насельніцтву ў начны час аказваюць дзве аптэкі, размешчаныя ў г.Гродна, забяспечваючы даступнасць у набыцці медыкаментаў для жыхароў абодвух адміністрацыйных раёнаў горада: Ленінскім (аптэка №131 па адрасу: вул.Ажэшкі,42, тэл.74-58-96) і Кастрычніцкім (аптэка №114 па адрасу: вул.Паповіча,10, тэл.50-16-67). У адным з раённых цэнтраў дадзеную лекавую дапамогу падасць аптэка №163, размешчаная па адрасе: г.Ліда, вул.Ленінская,6 (тэл.8-01561-2-24-59).
Гродзенскім РУП “Фармацыя” наладжана вытворчасць вырабаў медыцынскага прызначэння – камплектацыя аптэчкі першай медыцынскай дапамогі ўніверсальнай, аптэчкі першай медыцынскай дапамогі для абсталявання траспартных сродкаў, аптэчкі першай медыцынскай дапамогі для нованароджаных.
Прымацаваная аптэчная сетка.
Аптэчная сетка Гродзенскага РУП “Фармацыя” ў цэлым па вобласці прадстаўлена 219 аптэкамі розных катэгорый (22 першай катэгорыі, 23 – другой, 12 – трэцяй, 82 – чацвёртай, 80 – пятай). У абласным цэнтры лекавую дапамогу насельніцтву акажуць 38 аптэк РУП “Фармацыя”, у тым ліку 5 – першай, 9 – другой, 17 – чацвёртай і 7 аптэк пятай катэгорыі.