Медыцына i ахова здароўя
Галоўная / Медыцына i ахова здароўя / Гродзенскае РУП “Фармацыя”

Гродзенскае РУП “Фармацыя”

Гродзенскае гандлёва-вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства “Фармацыя”.

Юрыдычны адрас, тэлефоны

Банкаўскія рэквізіты

230023, г.Гродна, вул.Ажэшкі,11

Прыёмная: тэл.: (80152)74-43-92, факс: (80152)72-22-68

Электронны адрас: pharmacia @ mail.grodno.by.

Даведкавая служба аптэк г.Гродна: 169

Разліковы рахунак 3012200420015 Галаўны філіял па Гродзенскай вобласці ААТ “Белінвестбанк”, г.Гродна, МФО 152101705

ОКПО 02013509, УНН 500059690

Асноўныя кірункі дзейнасці прадпрыемства.

Гродзенскае РУП “Фармацыя” ажыццяўляе аптовую і рознічную рэалізацыю лекавых сродкаў, вырабаў медыцынскага прызначэння і медыцынскай тэхнікі, тавараў аптэчнага асартыменту. Вытворчымі аптэкамі Гродзенскага РУП “Фармацыя” выконваюцца паслугі па аптэчным вырабе лекавых сродкаў з улікам пэўных запатрабаванняў насельніцтва ў асаблівых выглядах лячэння, выраб гомеапатычных лекавых сродкаў ажыццяўляецца ў аптэцы №135, размешчанай па адрасе: г.Гродна, БЛК,36 (тэл.43-33-11).

Лекавую дапамогу насельніцтву ў начны час аказваюць дзве аптэкі, размешчаныя ў г.Гродна, забяспечваючы даступнасць у набыцці медыкаментаў для жыхароў абодвух адміністрацыйных раёнаў горада: Ленінскім (аптэка №131 па адрасу: вул.Ажэшкі,42, тэл.74-58-96) і Кастрычніцкім (аптэка №114 па адрасу: вул.Паповіча,10, тэл.50-16-67). У адным з раённых цэнтраў дадзеную лекавую дапамогу падасць аптэка №163, размешчаная па адрасе: г.Ліда, вул.Ленінская,6 (тэл.8-01561-2-24-59).

Гродзенскім РУП “Фармацыя” наладжана вытворчасць вырабаў медыцынскага прызначэння – камплектацыя аптэчкі першай медыцынскай дапамогі ўніверсальнай, аптэчкі першай медыцынскай дапамогі для абсталявання траспартных сродкаў, аптэчкі першай медыцынскай дапамогі для нованароджаных.

Прымацаваная аптэчная сетка.

Аптэчная сетка Гродзенскага РУП “Фармацыя” ў цэлым па вобласці прадстаўлена 219 аптэкамі розных катэгорый (22 першай катэгорыі, 23 – другой, 12 – трэцяй, 82 – чацвёртай, 80 – пятай). У абласным цэнтры лекавую дапамогу насельніцтву акажуць 38 аптэк РУП “Фармацыя”, у тым ліку 5 – першай, 9 – другой, 17 – чацвёртай і 7 аптэк пятай катэгорыі.